Карысныя парады
Быццё католікам патрабуе адвагі. Асабліва сёння, калі ўсё, што каталіцкае, выстаўлена пад агонь грамадскае думкі, састарэлых стэрэатыпаў ці фальшывых перакананняў. Лягчэй сказаць, што з’яўляешся атэістам, чым спрычыніцца да штодзённае малітвы альбо ўжывання сацыяльнае дактрыны Касцёла.
Голас маладых
Штодзённы поспех закрыў для нас Бога. Закрыў нашыя вушы і нашыя вочы на Ягоныя словы. Вельмі часта ўвогуле забываемся пра тое, што Бог існуе. Чаму ж так адбываецца? – кожны з нас мусіць сам адказаць сабе на гэтае пытанне. Відавочна, што ёсць пэўная жменька людзей, якія нягледзячы ні на што, заўсёды памятаюць пра яго і давяраюць яму сваё жыццё, але павінны імкнуцца да таго, каб такіх асоб штодня станавілася болей.
Успаміны
Магілёў ляжыць па абодвух берагах Дняпра пры вусці ракі Дубравенкі. Галоўная частка горада размясцілася па высокім правым беразе Дняпра. Дом, драўляны двор маіх бацькоў стаялі над Дубравенкай. Горад у мой час (1912-1943) меў два дзеючых каталіцкіх касцёла: архікатэдральны пад вызваннем Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава Шчэпаноўскага і фарны – св. Казіміра.
Апошняе навіны
25/01/12
Маці Божая аб’явілася фанатычнаму пратэстанту Бруна Карначыёлі, які так, як св. Павел, перад сваім навяртаннем з вялікам запалам пераследваў вызнаўцаў Хрыста. Марыя аб’явілася ў Tre Fontane, ці паблізу месца пакутніцтва св. Апостала Паўла.
Чытаць далей...
02/01/12
Хочаш знаць, адкуль у Мяне такая цікаўнасць да Цябе? Перадусім таму, што ты мой вобраз і маё стварэнне, ніхто і нішто на зямлі не падобна на мяне так, як ты (Быц 1, 27). Акрамя таго, ты ўвесь час жывеш ува мне, рухаешся і існуеш (Дз 17, 28).
01/01/12
Пакліканне да вырашэння справы з размахам “новай евангелізацыі” па-рознаму вяртаецца ў цяперашняе жыццё Касцёла. Нельга сказаць, што калісьці не прысутнічала тая справа ў жыцці Касцёла. Сярод вучэнняў, з дапамогай каторых Езус фарміраваў сваіх апосталаў, абавязак навучання знаходзіцца безумоўна на першым месцы.
Чытаць далей...
Пілігрымка ў Рым
Вы вырашылі прыехаць у Рым? Жадаеце зрабіць ваша падарожжа прыемным, поўным цёплых ўспамінаў. Мы запрашаем Вас прыняць удзел у нашай пілігрымцы, які будзе праходзіць з 19-31 мая 2012 года. Ні адзін з нашых тураў не будзе сумнай лекцыяй, але будуць ператвораны ў цудоўныя, поўныя бляску прыгоды.Жыццё кожнага чалавека – вандроўка. Але жыццё хрысціяніна павінна быць не толькі вандроўкаю – павінна быць таксама пілігрымкаю …як доўга застаемся ў целе, мы пілігрымы здалёк ад Пана (2 Кар 5,6).
З гісторыі парафіі. Парафія існуе з 1614 г., у 1604–1782 гг. дзейнічаў кляштар кармэлітаў, касцёл пабудаваны ў 1738 г., рэканструяваны ў 1780-я гг., адноўлены ў 1990 г. – 1996 г. Святыня асвечана ў 1752 г. У 1783 г., касцёл стаў катэдрай Магілеўскай архідыяцэзіі.
Сакрамэнты
Хрост становіцца для нас брамай, якая вядзе ў Касцёл. Ахрышчаны прымае Касцёл, вызнае яго сваёй Маці і кажа: гэта мой Касцёл. Люблю яго і адчуваю адказнасць за яго. У касцёльнай супольнасці хрост называюць брамай да таямніцаў. З яго пачынаецца развіццё нашай хрысціянскай асабістасці. Дзякуючы яму мы атрымліваем права карыстацца найвялікшым багаццем Касцёла, Еўхарыстыяй.
Канцэлярыя парафіі:
Па справах экскурсій просьба звяртацца
па тэлефону
8 0222 22 19 93
Па пытаннях пахаванняў, хросту, шлюбаў
і іншых трэба звяртацца асабіста ў канцэлярыю.
Канцэлярыя парафіі знаходзіцца з
правага боку касцёла.
