
ВАСIЛЬ ЦIТОУ
26.08.1952г., нарадзiуся у Магiлёве. У
мастацкай фатаграфii з 1974 года. Актыуна удзельнiчае у нацыянальных i
мiжнародных фотасалонах FIАР (Мiжнародная федэрацыя фотамастацтва). Прыняу
удзел больш за 130 мiжнародных выставах у 36 краiнах свету. Сябра Рады
беларускага грамадскага аб яднання «Фотамастацтва», сябра Беларускага клуба
мастацкай фатаграфii, кiраунiк народнага фотаклуба «Радуга», сябра
фотамастакоу Расii. 1983 г. – закончыу гiстарычны факультэт Магiлёускага
педагагiчнага iнстытута. 1984 г. – закончыу вышэйшую прафсаюзную школу
культуры (факультэт 1ЗО 1 фотамастацтва) г.Ленiнград. 1991 г. – атрымау
тытул АFIАР – фотамастак Мiжнароднай федэрацыi фотамастацтва – АRTIST
FEDERATION INTERNATIONALE D LA ART PHOTOGRAPHIQUE. 1992 г. – прыняты у
Саюз фотамастакоу Расii. 1993 г. – прыняу удзел у працы 22-га кангрэса FIАР
( г.Дрыберген Галандыя). 1995 г. – атрымау тытул «заслужаны фотамастак
ЕFIАР» – EXCELLENCE FIAP. Удастоены шматлiкiх узнагародау i ганаровых
дыпломау на выставах фотасалонах свету. Работы «Танец» i «Гульня» увайшлi у
штогоднае выданне лепшых творау свету – PHOTOGRAPHY YEAR BOOK. 1992 г.г. –
(выдавецтва – FOUNTAIN PRESS (Лондан, Англiя). Работа «Спаборнiцтва» у 2000
г. увайшла у гiстарычны зборнiк- альманах «50 год FIАР» (Барселона, Iспанiя).
2005 г. лаурэат рэспублiканскага конкурса прафесiйнай фатаграфii «ПРОФОТОАРТ».
Праца «Адпачынак» уключана у фiрмавы каляндар «Кодак» на 2005 г. Аутарскiя
выставы адбылiся у Польшчы, Германii, Эстонii, Расii i Беларусi. Арганiзатар
шматлiкiх фотавыстау у Магiлёве, Вiцебску i гарадах
Польшчы. Любiмыя жанры у фатаграфii: архiтэктура, гiстарычныя помнiкi, пейзаж,
партрэт, канцэптуальная фатаграфiя i гумар. Несумненна, адна з любімых тэм
маёй творчасці – хрысціянская культура: фотаграфаванне касцёлаў і
праваслаўных храмаў нашага рэгіёна і Беларусі, рэпартажныя здымкі рэлігійных
абрадаў і традыцый, партрэты вядомых прадстаўнікоу духавенства.
Першыя здымкі з відамі Магілёўскага касцела я зрабіў яшчэ ў
1974 годзе, калі ён быў у вельмі занядбайным стане і ў ім знаходзіўся архіў.
Менавіта гэтыя здымкі сталі асновай маёй працы ў дакументальнай хроніцы з
жыцця парафіі касцела Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Фатаграфаваў ў
той час на чорна-белую стужку і рабіў таксама каляровыя слайды, з якіх
цяпер з’явілася магчымасць зрабіць каляровыя здымкі.
Вялікае ўражанне атрымаў, калі рабіў рэпартаж на
урачыстасці падчас вяртання вернікам касцёла. Гэта адбылося 13 ліпеня 1990
года. На вачах старых людзей былі слёзы радасці ад атрвманай надзеі на
адраджэнне святыні і веры.
У першыя гады працы касцёла жыццё парафіі паволі адраджалася пасля
шматдзесяцігоддзяў панавання савецкай ідэалогіі. Людзі вярталіся да веры ў
Бога, да сваіх святыняў. Гэты час быў вельмі насычаны цікавымі падзеямі.
Запамінальныя ўрачыстасці першай Імшы, першай камуніі, першы Хрост, першай
пары, якая брала шлюб у касцёле... Усё гэта старанна фіксаваў на стужку.
А потым пачалася вялікая праца па рэстаўрацыі касцёла, алтара, гістарычных
фрэсак…Фатаграфічная праца тут была ўжо не толькі як дакументальная, але, і
ў нейкім сэнсе, даследчая. Калі раніцай прыходзіў, каб занатаваць
пафарбаваную ў зялёны колер сцяну, то ўжо напрыканцы дня пасля стараннай
працы рэстаўратараў перад аб’ектывам адчынялася таямнічая прыгажосць
старажытнай жывапісі. Як гісторыка мяне ўсё гэта вельмі кранала, натхняла і
падтрымлівала энтузіязм.
Фатаграфіі касцела падчас рэстаўрацыі былі апублікованы ў той час у
часопісах “Рыцар Непакаляны” (Польшча), “Хрысціянская думка” і “Мастацтва”
(Беларусь).
Выстава дакументальнай фатаграфіі “ANNO DOMINI” аб жыцці адроджанай
магілёўскай святыні – касцёла неўзабаве была прадстаўлена ў Польшчы ў
галерэях г. Шлесіна у 1994 г. і ў г.Ярославе ў 1997 г.. А потым гэту
калекцыю чорна-белых здымкаў набыў музей г. Шлесіна.
Вялікі матэрыял быў сабраны падчас традыцыйнага фестывалю “Магутны Божа”.
Здымкі фрэсак з магілеўскага касцела змешчаны на афішах 1-га і 13-га
фестываляў хрысціянскай музыкі “Магутны Божа”. Да гэтай падзеі прымеркавана
выданне трох паштовак з відам касцела Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў
Магілеве.
У лістападзе 2003 г. у галерэі Дома Палоніі ў Варшаве (Польшча)
урачыста была адкрыта выстава дакументальнай фатаграфіі аб стане польскага
цвінтара ў Магілеве. Потым гэта выстава “Рэлікты мінулага” прайшда ў іншых
гарадах Польшчы, а таксама ў Магілеве. Над гэтым фатаграфічным праектам я
працаваў на працягу двух гадоў, але у маіх архівах захаваліся чорна-белыя
здымкі з гэтай тэмай, зробленыя ў розныя гады падчас свята Св.Антонія.
Працягваю працу па фатаграфаванню касцёлаў Магілёўшчыны і
Беларусі. Вельмі люблю падарожнічаць. І ў гэтых творчых вандроўках стараюся
пабываць у мясцінах, дзе ёсць цудоўныя краявіды і хрысціянскія храмы…





